Святы Пасад заклікаў амерыканскія дзяржавы ўмацоўваць дэмакратыю
Марыя Валодзіна - Pope
Падсакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі нагадаў, што служэнне грамадству прадугледжвае прызнанне годнасці кожнага чалавека, павагу да асноўных правоў чалавека, уключаючы свабоду рэлігіі і перакананняў, свабоду слова, правы этнічных меншасцяў і адказны клопат пра наш агульны дом.
Ватыканскі дыпламат нагадаў пра заклапочанасць Францішка паслабленнем дэмакратыі, пра якую ён казаў у сваім звароце да членаў дыпламатычнага корпуса ў пачатку 2023 года. На амерыканскім кантыненце асаблівую заклапочанасць выклікае крызіс у Нікарагуа, у прыватнасці, несправядлівае турэмнае зняволенне біскупа Раланда Альварэса. Акрамя таго, Святы Пасад уважліва сочыць за драматычнай сітуацыяй у Гаіці, а таксама за гуманітарным крызісам, які прымушае многіх мігрантаў пакідаць свае дамы ў пошуках будучыні.
Святы Пасад пацвярджае сваю прыхільнасць будаўніцтву мастоў дыялогу і ўзаемаразумення на карысць самых слабых і тых, хто жыве ў маргіналізаваных сітуацыях, “каб усе маглі адчуць сябе членамі адзінай чалавечай сям'і, часткай якой мы з'яўляемся”, - зазначыў мансеньёр Вахоўскі.