Шостая дабрачынная місія кардынала Краеўскага ва Украіне
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Як гаворыцца ў паведамленні Дыкастэрыі, місія іерарха – “быць з людзьмі, маліцца з імі і прынесці абдымкі і канкрэтную падтрымку ад Францішка”.
Ён паедзе ва Украіну на аўтамабілі, загружаным самымі неабходнымі медыкамэнтамі, і па дарозе наведае розныя рэлігійныя супольнасці, парафіі католікаў візантыйскага і лацінскага абрадаў і праваслаўных.
У бліжэйшыя дні ва Украіну адправіцца другі велікагрузны аўтамабіль з прадуктамі харчавання (атрыманымі ў асноўным з Паўднёвай Карэі), медыкаментамі і медыцынскімі сродкамі, якія даставяць у найбольш пацярпелыя ў выніку выбуху на дамбе раёны.
Місія кардынала Краеўскага “носіць евангельскі характар і падкрэслівае блізкасць Папы Францішка да змучанай Украіны”, - адзначаецца ў паведамленні Дыкастэрыі па міласэрным служэнні.