Швейцарская гвардыя папулярызуе сваю службу сярод моладзі
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Мэта ініцыятывы – папулярызацыя Швейцарскай гвардыі сярод маладых католікаў. Швейцарцы ва ўзросце 12-19 гадоў, зацікаўленыя такой службай, атрымаюць падрабязную інфармацыю аб патрабаваннях і працэсе адбору. Акрамя разнастайных прэзентацый і наведвання музеяў, у дзяцей і падлеткаў будзе магчымасць пагутарыць з дзеючымі гвардзейцамі і афіцэрамі.
Колькасць месцаў абмежаваная, таму неабходна зарэгістравацца на Папскай Швейцарскай гвардыі. Тут размешчана і падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве, уключаючы час і ўмовы ўдзелу.
Швейцарская гвардыя служыць Рымскім Пантыфікам з 1506 года. Салдаты і афіцэры адказваюць за асабістую ахову Святога Айца і кантралююць уваходы ў Ватыкан. Цяпер у асабовым складзе каля 135 чалавек. Падаць заяўку на службу ў шэрагах гвардыі могуць швейцарскія католікі ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў.