ҽ

Прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні Прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні 

Руфіні: каталіцкія СМІ павінны пакідаць глыбокі след

Каталіцкія журналісты павінны чэрпаць натхненне ў адзінстве і камуніі першых вучняў Хрыста, - звярнуўся да ўдзельнікаў штогадовай канферэнцыя каталіцкіх СМІ, якая 6-9 чэрвеня 2023 года прайшла ў Балтыморы, прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні.

Марыя Валодзіна - Pope

У сваёй прамове да каталіцкіх рэпарцёраў і рэдактараў Паола Руфіні заўважыў, што сучаснае грамадства нагадвае блытаніну, якая адбылася пасля разбурэння Вавілонскай вежы, калі ўсе няправільна разумелі адзін аднаго, а потым скардзіліся на тое, што іх няправільна зразумелі.

Работнікі каталіцкіх сродкаў масавай інфармацыі павінны натхняцца дзейнасцю першых вучняў Хрыста і памятаць, што касцёльная камунікацыя нарадзілася ў адказ на Яго заклік. Любоў і спачуванне былі ўніверсальнай мовай, якая рабіла погляд ранніх хрысціян на свет вядомым і прывабным, пакідала "глыбокі след", - адзначыў ватыканскі эксперт.

Лепшая журналістыка, не мае нічога агульнага з продажам прадуктаў, а хутчэй з магчымасцю пазнаёміць людзей з унікальнымі гісторыямі і сведчаннямі, - лічыць Руфіні.

Прэфект Дыкастэрыі камунікацыі звярнуў увагу ўдзельнікаў канферэнцыі на тэхналагічны аспект сучасных СМІ. Тэхналогіі і сацыяльныя сеткі змянілі наш свет, але накіроўваць тэхнічны прагрэс павінен чалавек. "Мы павінны накіроўваць тэхналогіі сэрцам”, таму што наша місія выконваецца не толькі з дапамогай інтэлекту, але і нашай здольнасці любіць, - сказаў кіраўнік ватыканскіх СМІ.

10 чэрвеня 2023, 12:40