Папскі пасланнік наведае Маскву ў бліжэйшыя два дні
Візіт у сталіцу Расіі папскага пасланніка, кардынала Матэа Дзупі, адбудзецца 28-29 чэрвеня 2023 года.
Марыя Валодзіна - Pope
Як паведаміла 27 чэрвеня 2023 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы, кардынал Матэа Дзупі, арцыбіскуп Балоньі і Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі, наведае 28-29 чэрвеня 2023 года Маскву ў якасці пасланніка Папы Францішка. Яго будзе суправаджаць супрацоўнік Дзяржаўнага сакратарыята.
У паведамленні гаворыцца, што “асноўная мэта ініцыятывы – заахвочваць жэсты чалавечнасці, якія могуць спрыяць вырашэнню цяперашняй трагічнай сітуацыі і пошуку шляхоў дасягнення справядлівага міру”.
Нагадаем, што 5-6 чэрвеня 2023 года кардынал Дзупі пабываў з міратворчай місіяй у сталіцы Украіны, дзе правёў серыю сустрэч, у тым ліку і з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
27 чэрвеня 2023, 12:13