ҽ

Арцыбіскуп Эторэ Балестрэра з Францішкам Арцыбіскуп Эторэ Балестрэра з Францішкам  (Vatican Media @Vatican Media)

Пантыфік прызначыў свайго прадстаўніка ва ўстановах ААН у Жэневе

Папа прызначыў пастаяннага прадстаўніка Святога Пасада пры аддзяленні і спецыялізаваных установах ААН у Жэневе, пры Сусветнай гандлёвай арганізацыі і пры Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Італьянскі арцыбіскуп Эторэ Балестрэра змяніў на гэтай пасадзе 62-гадовага нігерыйскага арцыбіскупа Фартунатуса Нвачукву, якога Святы Айцец у сакавіку 2023 года прызначыў сакратаром Дыкастэрыі па евангелізацыі.

Балестрэра паступіў на дыпламатычную службу Апостальскай Сталіцы ў 1996 годзе. Служыў у Паўднёвай Карэі, Манголіі і Нідэрландах. З 2001 года працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце. У жніўні 2009 года быў прызначаны падсакратаром па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі, змяніўшы на гэтай пасадзе П'етра Параліна, прызначанага ў той час апостальскім нунцыем у Венесуэлу.

Іерарх свабодна размаўляе па-англійску, гэтак жа, як і па-французску, па-іспанску, па-нямецку і па-галандску.
 

21 чэрвеня 2023, 12:19