ҽ

Кардынал Матэа Дзупі Кардынал Матэа Дзупі  (ANSA)

Кардынал Дзупі працягвае місію ў Маскве

Нунцый у Расіі, арцыбіскуп Джавані Д’Аніэла, распавёў журналістам дэталі візіту кардынала Матэа Дзупі ў Маскву. Старшыня італьянскага епіскапату знаходзіцца ў сталіцы Расіі з 28 чэрвеня 2023 года.

“Як вы ведаеце, місія, якую Святы Айцец Францішак даручыў кардыналу Дзупі заключаецца ў тым, каб вылучыць і падтрымаць гуманітарныя ініцыятывы, што дазволяць паўстаць на шлях, які, спадзяёмся, зможа прывесці да так жаданага міру”, - сказаў ватыканскі дыпламат.

Паводле яго слоў, пра гэта гаворка ішла падчас сустрэчы кардынала з Юрыем Ушаковым, памочнікам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па знешнепалітычных пытаннях, якая прайшла 28 чэрвеня.

У праграме другога дня візіту кардынала Дзупі ў Маскву таксама перамовы з Марыяй Львовай-Бяловай, Упаўнаважанай пры Прэзідэнце Расіі па правах дзіцяці.

Затым іерарх сустрэнецца з Патрыярхам Кірылам, а вечарам узначаліў святую Імшу ў катэдральным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве з удзелам мясцовай каталіцкай супольнасці, якой ён перакажа прывітанне, блізкасць і малітвы Святога Айца. 30 чэрвеня 2023 года кардынал Матэа Дзупі вернецца ў Рым.

29 чэрвеня 2023, 13:12