ҽ

Марка Ватыканскай пошты Марка Ватыканскай пошты 

Ватыкан: марка з выявай Папы, які трымае сцяг Украіны

16 мая 2023 года Ватыканская пошта пачне продаж новай маркі. На ёй – выява Францішка, які трымае ў руках сцяг Украіны. Паштовы знак выйдзе накладам 135 тысяч асобнікаў па цане 10 еўрацэнтаў.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Фотаздымак быў зроблены 6 красавіка 2022 года, калі сцяг быў прывезены ў Ватыкан з горада Буча, вызваленага ўкраінскай арміяй ад расіян. Падчас агульнай аўдыенцыі ў Зале Паўла VI Папа разгарнуў перададзены яму сімвал, сказаўшы, што ён прыбыў з "змучанага горада", які перажыў найвялікшыя зверствы. Ён дадаў, што кроў ахвяр "заклікае да нябёсаў, молячы спыніць вайну".

Побач з выявай Святога Айца з украінскім сцягам віднее надпіс: На баку ўкраінцаў, высакароднага і пакутніцкага народа.

Марка будзе выпушчана ў рамках штогадовай сумеснай ініцыятывы 55 еўрапейскіх паштовых аддзяленняў асацыяцыі PostEurope. У гэтым годзе тэма: Мір - найвялікшая каштоўнасць чалавецтва, была абраная для выражэння салідарнасці з Украінай.
 

06 мая 2023, 12:43