ҽ

Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Кардынал Паралін: мірная місія Святога Пасада будзе працягвацца

Кардынал П’етра Паралін пракаментаваў ватыканскую мірную ініцыятыву, звязаную з вайной ва Украіне. Ён паразмаўляў з журналістамі на палях адкрыцця рымскай выставы пра італьянскага святара, ксяндза Ларэнца Мілані.

Аляксандр Панчанка – Pope

Адносна місіі Святога Пасада на карысць міру ва Украіне ёсць навіны, але яны, вядома, маюць канфідэнцыяльны характар. Я думаю, што ініцыятыва будзе працягвацца, - запэўніў прадстаўнікоў СМІ Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, адказваючы на пытанне пра місію, згаданую Францішкам падчас прэс-канферэнцыі па выніках Апостальскага падарожжа ў Венгрыю.

Напярэдадні 42-й гадавіны замаху на святога Яна Паўла ІІ, які адбыўся 13 мая 1981 года, кардынал Паралін падзяліўся сваімі ўспамінамі. “Я быў тады маладым святаром і памятаю, якое ўражанне зрабіла гэта здарэнне, а ў першую чаргу, хто за гэтым стаяў, якое значэнне меў гэты факт”, - сказаў ён, падкрэсліваючы, што замах на Папу быў вялікім выпрабаваннем для Касцёла і момантам вялікай разгубленасці.

Дзяржсакратар падзяліўся таксама думкамі пра ксяндза Ларэнца Мілані, італьянскага святара, пісьменніка, выкладчыка і выхавацеля бедных дзяцей, руплівага абаронцу прынцыпу свабоды сумлення. У свой час ксёндз Мілані сутыкаўся з жорсткай крытыкай сваіх ідэй, як з боку дзяржаўных уладаў, так і з боку Касцёла. Ён быў абаронцам права адмовіцца ад службы ў войску па матывах сумлення, за што ў 1965 годзе нават прадстаў перад судом.

Нярэдка здараецца так, што на першым этапе людзі бываюць не зразуметы, не ацэнены належным чынам, а потым набываюць узорную ролю для ўсяго Касцёла. Гэта адносіцца да чалавечага вымярэння Касцёла, - сказаў кардынал Паралін, адзначаючы таксама важнасць здольнасці выпраўляцца і распазнаваць знакі Святога Духа і Яго дзейнасць у людзях, якія апярэджвалі свой час.
 

11 мая 2023, 09:15