Афіцыйны партал і мабільны дадатак Юбілею прадставілі ў Ватыкане
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Арганізатары назвалі новы акном у Юбілей, якое лёгка зможа адкрыць кожны: дзеці, моладзь і дарослыя. Навіны будуць абнаўляцца штодня.
Тут таксама змешчана прапанова арганізацыі ўласнай пілігрымкі па Рыме, прычым гаворка ідзе пра тры магчымасці: традыцыйную пілігрымку святога Філіпа Нэры з сямю храмамі; пілігрымку па касцёлах, прысвечаных жанчынам, абвешчаным Доктарамі Касцёла і апякункамі Еўропы; – пілігрымку да 28 рымскіх храмаў, звязаных з 27 еўрапейскімі краінамі, плюс касцёл, які прадставіць Еўрапейскі Саюз.
У верасні запусцяць інтэрнэт-партал для пілігрымаў. Пасля рэгістрацыі на ім зацікаўленыя змогуць атрымаць Карту пілігрыма ў лічбавай версіі з асабістым QR-кодам, неабходным для ўваходу на юбілейныя мерапрыемствы і арганізацыі пілігрымкі да Святой Брамы.
Карта пілігрыма будзе выконваць і іншую функцыю. За невялікае ахвяраванне пілігрымы змогуць набыць пэўныя паслугі і скарыстацца адмысловымі зніжкамі на перыяд паломніцтва. Гаворка ідзе пра паслугі ў сферы транспарту, грамадскага харчавання і пражывання.
З верасня будуць працаваць старонкі ў сацсетках і новы мабільны дадатак iubilaeum2025. Яго інтэрфейс зробіць рэгістрацыю на юбілейныя мерапрыемствы прасцейшай і хутчэйшай, з магчымасцю атрымання ўсёй неабходнай інфармацыі. Карыстальнік зможа захоўваць падзеі, якія яго цікавяць, мець больш хуткі доступ да персаналізаванай зоны, спампаваць QR-код для пілігрымкі да Святой Брамы і, зразумела, калі была набыта адмысловая карта, доступ да прапанаваных паслуг. Па сутнасці, мабільны дадатак дазволіць пілігрыму хутчэй атрымліваць інфармацыю пра Юбілей, палегчыць працэс рэгістрацыі і паскорыць арганізацыю пілігрымак у горадзе, наладзіць прамую сувязь з Дыкастэрыяй па евангелізацыі, якая з’яўляецца галоўным арганізатарам Юбілею 2025 года.