ҽ

Кардыналы Луіс Антоніа Тагле і Шон Патрык О'Мэлі Кардыналы Луіс Антоніа Тагле і Шон Патрык О'Мэлі 

Святы Пасад: новы крок у сферы абароны непаўналетніх

Ватыканскія ведамствы, адказныя за місійную дзейнасць і абарону непаўналетніх, заключылі дамову аб разуменні, каб умацаваць супрацоўніцтва ў служэнні мясцовым Касцёлам для прадухілення злоўжыванняў.

Аляксандр Панчанка – Pope

Дакумент падпісалі 21 красавіка 2023 года ў Ватыкане кардыналы Шон Патрык О’Мэлі і Луіс Антоніа Тагле, адпаведна старшыня Папскай камісіі па абароне непаўналетніх і про-прэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі і старшыня Секцыі па першай евангелізацыі і новых мясцовых Касцёлах.

Дамова, натхнёная Апостальскай канстытуцыяй Praedicate Evangelium, “дэманструе імкненне да плённага і ўмацаванага супрацоўніцтва ў служэнні ўсім ахвярам і мясцовым Касцёлам, згодна з заклікам Святога Айца, каб Рымская курыі прысутнічала ў жыцці кожнага Касцёла, асабліва на місійных тэрыторыях”.

Прадугледжваецца, што абедзве ватыканскія структуры будуць абменьвацца інфармацыяй, рэсурсамі і досведам дзеля служэння ахвярам, каталіцкім супольнасцям і біскупам.

У прыватнасці Папская камісія па абароне непаўналетніх будзе дапамагаць у стварэнні на місійных тэрыторыях сеткі ўстаноў для дапамогі ахвярам і паведамлення аб злоўжываннях, якія павінны існаваць ва ўсіх мясцовых Касцёлах; праз сваіх членаў будзе дзяліцца інфармацыяй аб самых актуальных практыках у сферы прадухілення злоўжыванняў, адпаведных высокім міжнародным стандартам; будзе дапамагаць біскупам у ажыццяўленні іх ролі, звязанай са слуханнем ахвяр, стварэннем бяспечных асяродкаў, разглядам заяў аб злоўжываннях; будзе праводзіць фармацыйныя мерапрыемствы для біскупаў, духавенства і кансэкраваных асоб.

Дамова аб разуменні была заключнага на тры гады. Пра развіццё супрацоўніцтва будзе паведамляцца ў штогадовай справаздачы, якую рыхтуе Папская камісія па абароне непаўналетніх.

22 красавіка 2023, 10:09