Папская амбулаторыя дапамагае бедным на перыферыі Рыма
Аляксандр Амяльчэня - Pope
У выпадку неабходнасці існуе таксама магчымасць накіравання гэтых людзей у бальніцу для правядзення аперацыі, - паведаміў кардынал Конрад Краеўскі.
Прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні падкрэсліў, што ватыканскія спецыялісты рэгулярна аказваюць медыцынскую дапамогу таксама на перыферыі Рыма. “Раз у месяц мы выкарыстоўваем нашу мабільную амбулаторыю, якая ўяўляе сабой санітарны аўтамабіль, прыстасаваны для правядзення медагляду на выездзе, усярэдзіне якога ёсць тры ложкі, што дазваляе правесці базавае абследаванне, а таксама нашу машыну хуткай дапамогі. Разам з урачамі-валанцёрамі мы адпраўляемся на ўскраіны Рыма”, - патлумачыў іерарх.
Так на мінулым тыдні папская амбулаторыя наведала адну з парафій, якая знаходзіцца па-за межамі рымскай кальцавой дарогі. Там ватыканскія медыкі агледзелі і забяспечылі лекамі больш за 80 чалавек.