Афіцыйна завяршыўся кантынентальны этап Сінода Біскупаў
Аляксандр Панчанка – Pope
Другі этап Сінода, які прайшоў пасля кансультацый на мясцовым узроўні, уключаў у сябе сем кантынентальных асамблей, удзельнікі якіх разважалі над галоўным пытаннем сінадальнага працэсу: як сёння на розных узроўнях (ад мясцовага да паўсюднага) рэалізуецца “сумесны шлях”, што дазваляе Касцёлу абвяшчаць Евангелле ў адпаведнасці з місіяй, ускладзенай на яго?
Нагадваецца, што, згодна з прынцыпам субсідыярнасці, арганізацыя гэтай часткі працэсу і адпаведных кантынентальных сінадальных асамблей была даручана мясцовым арганізацыйным камітэтам (або мэтавым групам), пад кіраўніцтвам, галоўным чынам, міжнародных аб’яднанняў Біскупскіх Канферэнцый або Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
Іх працу суправаджала спецыяльная рабочая група Генеральнага сакратарыяту Сінода Біскупаў, прадстаўнік якой прысутнічаў на кожнай кантынентальнай асамблеі: гэта было сведчаннем блізкасці Святога Пасаду і яго жадання пачуць меркаванні мясцовых Касцёлаў, - падкрэсліваецца ў заяве.
Перад удзельнікамі гэтых сямі асамблей, стаяла задача адказаць на пытанні, якія ўтрымліваюцца ў Дакуменце для кантынентальнага этапу, абнародаваным 27 кастрычніка 2022 года. Вынік іх дыскусій змешчаны ў Выніковым дакуменце, які склала кожная асамблея ў якасці ўнёску ў працу першай сесіі Сінода Біскупаў, якая пройдзе з 4 па 29 кастрычніка 2023 года ў Ватыкане. Гэтыя сем кантынентальных дакументаў будуць узяты за аснову Працоўнага дакумента (Instrumentum laboris) першай сесіі XVI Звычайнай асамблеі Сінода Біскупаў.
Кантынентальны этап прывёў да большага асэнсавання важнасці адзінства ў Касцёле як “супольнасці супольнасцей”, а таксама да ўмацавання дыялогу паміж мясцовымі Касцёламі і Паўсюдным Касцёлам, падкрэсліваецца ў заяве Генеральнага сакратарыяту.