ҽ

Сінод біскупаў. Ілюстрацыйнае фота Сінод біскупаў. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Створана камісія па падрыхтоўцы да Генеральнай асамблеі Сінода

У склад камісіі, якую ўзначаліць генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Марыа Грэк, увойдуць сем чалавек. Удзел у працы камісіі прыме таксама галоўны рэлятар Асамблеі, кардынал Жан-Клод Олерыш.

Марыя Валодзіна - Pope

Камісія па падрыхтоўцы да правядзення чарговай Генеральнай асамблеі Сінода Біскупаў была створана 15 сакавіка 2023 года ў адпаведнасці з апостальскай канстытуцыяй Episcopalis Communio (10, пар. 1-2).

У склад камісіі, якую ўзначаліць кардынал Грэк, увайшлі: іезуіт, ксёндз Джакама Коста, каардынатар камісіі; мансеньёр Цімаці Джон Кастэла, мансеньёр Даніэль Флорэс, сястра Шызуэ Хірота, мансеньёр Лусіа Муандула, прафесар Дарыа Віталі, а таксама сакратар камісіі, мансеньёр Томаш Трафны. У працы камісіі возьме ўдзел і галоўны рэлятар Асамблеі, кардынал Жан-Клод Олерыш.

Адначасова са стварэннем падрыхтоўчай камісіі сакратарыят Сінода прапанаваў правесці ва ўсім свеце марыйную малітву ў рамках падрыхтоўкі да XVI Сінода Біскупаў.

Мэта малітвы, якая пройдзе 31 мая 2023 года, у тым, каб "павысіць дасведчанасць народа Божага” пра важную ролю сінадальнага працэса, заклікаць вернікаў суправаджаць яго малітвай, а таксама даручыць яго асабліваму заступніцтву Маці Божай.

Да малітвы, якая адбудзецца ў марыйных храмах і парафіях па ўсім свеце, запрашаюцца свецкія вернікі, святары і кансэкраваныя асобы.

15 сакавіка 2023, 16:13