Шэсць новых дэкрэтаў Дыкастэрыі па справах кананізацыі
На аўдыенцыі для кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, Папа ўхваліў публікацыю дэкрэтаў аб гераічнасці цнотаў пяці жанчын – трох манахінь і двух свецкіх – і святара-салезіянца, місіянера ў Эквадоры.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Гаворка ідзе пра Слуг Божых: ксяндза Карла Крэспі Крочы, салезіянца; сястру Катэрын Фланаган, брыгідку; сястру Леанільду дзі Сан Джавані Батыста, з Кангрэгацыі місіянерак Найсвяцейшых Сэрцаў Езуса і Марыі; сястру Марыю ду Монтэ Перэйра, з Кангрэгацыі гаспітальерак Найсвяцейшага Сэрца; Тэрэзу Энрыкес дэ Альварада, маці чацвярых дзяцей; Марыю Даменіку Лацэры, свецкую верніцу.
У выпадку пацвярджэння гераічнасці цнотаў для беатыфікацыі патрабуецца публікацыя яшчэ аднаго дэкрэта – аб аўтэнтычнасці цуду.
23 сакавіка 2023, 12:44