Ватыканскія музеі: велікапосная тэматычная экскурсія
Аляксандр Панчанка – Pope
Пачынаючы з 3 сакавіка 2023 года, з нагоды літургічнага перыяду Вялікага посту, на працягу пяці пятніц, папскія музеі прапануюць спецыяльную экскурсію па тэматычным маршруце, якая набліжае наведвальнікаў да твораў і мастакоў з ватыканскіх калекцый, што знаёмяць з эпізодамі Мукі і Уваскрасення Пана.
Музейны маршрут пралягае праз творы, якія распавядаюць пра галоўныя падзеі з жыцця Езуса: ад саркафагаў першых хрысціян, упрыгожаных выявамі смерці і ўваскрасення, да шэдэўраў, якія захоўваюцца ў Ватыканскай пінакатэцы: у першую чаргу гаворка ідзе пра Палажэнне ў труну Караваджа. Заключным этапам гэтай своеасаблівай велікапоснай “пілігрымкі”, як гістарычнай, мастацкай, так і духоўнай, стане Сікстынская капэла з яе знакамітымі роспісамі, зробленымі Мікеланджэла.
Велікапосныя экскурсіі будуць праводзіцца на англійскай і італьянскай мовах 3, 10, 17, 24 і 31 сакавіка 2023 года.