ҽ

Кніга з думкамі Папы ў фармаце мікрачыпа Кніга з думкамі Папы ў фармаце мікрачыпа 

Кніга з думкамі Папы аб будучыні планеты абляціць Зямлю

Просьба Францішка аб спыненні пандэміі каронавіруса, агучаная тры гады таму, у будучыні абляціць Зямлю на спадарожніку.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Адпаведны праект прадставіла 27 сакавіка 2023 года ў Ватыкане Дыкастэрыя па камунікацыі. Спадарожнік з мініяцюрнай кнігай у фармаце мікрачыпа з фотаздымкамі і словамі Папы падчас адмысловага набажэнства, якое прайшло ў дні самай жорсткай каронавіруснай ізаляцыі, павінен быць запушчаны ў космас 10 чэрвеня 2023 года. Акрамя Святога Пасада ў праекце ўдзельнічаюць Італьянскае касмічнае агенцтва (ASI) і Нацыянальная даследчая рада Італіі (CNR).

27 сакавіка 2020 года Францішак удзяліў надзвычайнае благаслаўленне Urbi et orbi з прыступак ватыканскай базілікі на бязлюднай плошчы святога Пятра. Ён заклікаў Бога дапамагчы ў перамозе над каронавірусам і суцешыць паміраючых. Побач з ім пад дажджом знаходзілася цудатворнае распяцце з рымскага касцёла на Віа-дэль-Корса ў памяць аб спыненні эпідэміі чумы ў 1522 годзе. Кранальныя выявы самотнага Пантыфіка з залатой манстранцыяй у руках абляцелі ўвесь свет.

Праз год у Ватыкане выйшла кніга пра гэтую падзею. Яе надрукавалі агульным тыражом 150 тысяч асобнікаў на сямі мовах. У ёй Францішак сцвярджае, што грамадства не можа вярнуцца да рэчаіснасці, якая панавала перад крызісам, выкліканым пандэміяй, і прадстаўляе радыкальную, арыгінальную канцэпцыю пабудовы лепшага свету для ўсяго чалавецтва, ставячы ў цэнтр гэтай ідэі бедных і планету.

Яшчэ адна мініяцюрная версія кнігі знаходзіцца ў самым надзейным у свеце сховішча насення ў Нарвегіі, у 1200 кіламетрах ад Паўночнага полюса.
 

28 сакавіка 2023, 11:28