ҽ

Базыліка святога Пятра Базыліка святога Пятра  

Базыліка святога Пятра: асобны праход для тых, хто ідзе маліцца

Для вернікаў, якія прыходзяць у базыліку святога Пятра для таго, каб памаліцца або прыступіць да сакрамэнтаў, арганізаваны спецыяльны праход.

Марыя Валодзіна - Pope

Каб палегчыць шлях да святыні для тых, хто хоча памаліцца, паспавядацца або паўдзельнічаць у святой Імшы, пачынаючы з 28 сакавіка 2023 года, на ватыканскай плошчы святога Пятра арганізаваны спецыяльны прапускны пункт.

Эксперымент ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве паміж італьянскай паліцыяй, Ватыканскай жандармерыяй і Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан. Спецыяльны маршрут для пілігрымаў і вернікаў праходзіць праз правы неф уздоўж знакамітай П’еты Мікеланджэла, алтара святога Яна Паўла II, капліцы Найсвяцейшага Сакрамэнту, прызначанай для споведзі капліцы святога Грыгорыя з абразом Маці Божай Выратавальнай, і завяршыцца ля алтара і капліцы Святога Юзафа, адкуль з базылікі можна будзе выйсці праз гроты.

Новы маршрут будзе дзейнічаць штодзень з 06:50 раніцы да 18:40. Уваход свабодны. Наведвальнікі, якія трапяць у базіліку як турысты, змогуць таксама прайсці ў малітоўныя месцы па адпаведным праходам.

"Мы адкрываем гэты эксперыментальны маршрут, каб даць магчымасць вернікам, малітоўным групам і пілігрымам прыходзіць у базіліку святога Пятра на малітву і да сакрамэнтаў проста, не чакаючы ў доўгіх чэргах. У адпаведнасці з жаданнем Святога Айца, мы хацелі б зрабіць святыню максімальна даступнай для духоўнага і літургічнага жыцця, для цэлебрацый", - растлумачыў архіпрэзбітэр галоўнага ватыканскага храма кардынал Маўра Гамбэці.

Базіліку святога Пятра штодзень наведвае вялікая колькасць пілігрымаў і турыстаў. Патрабаванні бяспекі прадугледжваюць кантроль праз металдэтэктар і праверку на наяўнасць небяспечных рэчаў, які ажыццяўляюць агенты італьянскай паліцыі, таму ў пікавыя гадзіны наведвальнікам даводзіцца стаяць у чэргах.

29 сакавіка 2023, 11:32