Ватыканская пошта: марка ў памяць пра Бэнэдыкта XVI
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Выпуск паштовага знака стаў выразам удзячнасці памерламу, - гаворыцца на сайце структуры. Тут гучыць спасылка на словы Бэнэдыкта XVI, якія прагучалі на агульнай аўдыенцыі 19 снежня 2012 года: “Але менавіта той, хто, як Марыя, цалкам адкрыты да Бога, прыходзіць прыняць Божую волю, нават калі яна таямнічая, нават калі яна часта не адпавядае яго волі і з'яўляецца мячом, што пранізвае душу, як прароча скажа Марыі стары Сімяон у той момант, калі Езуса ахвяруюць у святыні”.
На паштовым знаку змешчана фота Бэнэдыкта XVI у белай сутане, на другім плане – фігура Найсвяцейшай Панны Марыі. Кошт маркі складае 1,25 еўра. Яе ўжо можна купіць у аддзяленнях Ватыканскай пошты.
У каментарыі на структуры цытуюцца словы Францішка з яго пахавальнай гаміліі: “Бэнэдыкце, верны сябра Жаніха, няхай жа радасць твая будзе дасканалай, калі ты канчаткова і навекі пачуеш Яго голас!”.