ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад і Аман устанавілі дыпламатычныя адносіны

Святы Пасад і Султанат Аман устанавілі поўныя дыпламатычныя адносіны на ўзроўні апостальскай нунцыятуры ў Амане і пасольства ў Ватыкане.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У Амане іслам з'яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй, а шарыят – крыніцай дзяржаўнага заканадаўства. У краіне прызнаецца свабода веравызнання і забараняецца дыскрымінацыя па рэлігійнай прыкмеце.

Каталіцкі Касцёл у Амане ўваходзіць у Апостальскі вікарыят Паўднёвай Аравіі з цэнтрам у Абу-Дабі, які ўзначальваецца біскупам Паола Марцінэлі. У краіне чатыры каталіцкія парафіі, дзе працуюць 12 святароў.

Аман стаў 184-й краінай, з якой Святы Пасад устанавіў дыпламатычныя адносіны. Акрамя таго, такія адносіны існуюць з Еўрапейскім cаюзам і Мальтыйскім ордэнам.
 

24 лютага 2023, 09:56