ҽ

Сустрэча Францішка з дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным пры Апостальскай Сталіцы Сустрэча Францішка з дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным пры Апостальскай Сталіцы  (Vatican Media)

Паслы ЗША і Вялікабрытаніі пра сустрэчу Папы з дыпламатамі

У інтэрв'ю Pope з нагоды традыцыйнай штогадовай сустрэчы Папы з дыпламатамі, акрэдытаванымі пры Святым Пасадзе, паслы ЗША і Вялікабрытаніі паразважалі пра словы Святога Айца і ролю дыпламатычнага корпуса і дзяржаў у спрыянні міру.

Марыя Валодзіна – Pope

Пасол ЗША пры Святым Пасадзе Джозэф Донэлі выказаў меркаванне, што зварот Папы Францішка да дыпламатаў з'яўляюцца заклікам да дзеяння і супрацоўніцтва па прасоўванні правоў чалавека і абароне планеты.

Дыпламат выказаў спадзяванне на тое, што ў надыходзячым годзе можа быць дасягнуты мір ва Украіне. Ён узгадаў словы Францішка аб тым, што задача дыпламатыі заключаецца менавіта ў вырашэнні канфліктаў, у стварэнні атмасферы ўзаемнага супрацоўніцтва і даверу дзеля задавальнення агульных патрэбаў. На думку пасла, для выканання гэтага мандата неабходна супрацоўніцтва з іншымі дыпламатамі, а таксама са Святым Пасадам. “Я шмат працаваў з імі ад імя Злучаных Штатаў, каб дапамагчы Украіне, дапамагчы забяспечыць бяспеку, працаваць над змяненнем клімату, над многімі крытычнымі пытаннямі. Наша задача - паспрабаваць аб'яднаць людзей і зрабіць так, каб мы маглі наблізіцца да міру на планеце”, - сказаў Донэлі. Ён таксама дадаў, што Злучаныя Штаты з’яўляюцца партнёрам Украіны і аказваюць ёй дапамогу ў абароне свабоды.

На пытанне аб тым, як ён успрыняў словы Папы пра Святую Зямлю, пасол ЗША пры Святым Пасадзе адказаў, што падзяляе надзеі Папы. “Злучаныя Штаты падтрымліваюць рашэнне аб стварэнні дзвюх дзяржаў”, а перамовы ў Ізраілі ўвянчаюцца поспехам тады, калі ўсе дзеці, як палестынскія, так і ізраільскія, будуць мець шанец убачыць, як здзяйсняюцца іх мары і надзеі, калі яны змогуць жыць у міры адзін з адным.

Каментуючы словы Францішка аб змене клімату і абароне навакольнага асяроддзя, пасол ЗША адзначыў: “Наша планета - Божае стварэнне, а мы – яе захавальнікі. Гэта наша роля. Каму, як не Папе, звярнуцца да міру і сказаць: глядзіце, у нас адна планета, мы адзін народ, і альбо мы будзем разам працаваць, альбо разам пакутаваць”.

Cваімі ўражаннямі ад прамовы Папы да дыпламатаў падзяліўся з Ватыканскім радыё і пасол Вялікабрытаніі пры Святым Пасадзе Крыстафер Джон Трот.

Паводле яго слоў, Пантыфік не толькі звярнуў увагу на некаторыя з найбольш драматычных праблем свету, але і праліў святло на забытыя канфлікты і крызісы, прадэманстраваўшы "шырыню бачання, не толькі самога Папы Францішка, але і Святога Пасада". Святы Пасад праяўляе цікавасць да М'янмы, Паўднёвага Судану, Гаіці, і вядома, да Украіны, - адзначыў пасол Вялікабрытаніі, дадаўшы, што гэта мае каштоўнае значэнне, паколькі закладвае аснову для вырашальных дыпламатычных дзеянняў.

Па словах пасла, многія часткі прамовы знайшлі ў ім водгук, у прыватнасці, згадкі пра канфлікты ў Афрыцы. Словы Францішка былі “вельмі нагляднай дэманстрацыяй таго, што мы не забыліся "пра людзей, якія пакутуюць па ўсім свеце.

“Я быў вельмі крануты тым, што ён гаварыў, напрыклад, аб Емене. Я нічога не чуў у навінах аб Емене на працягу некалькіх месяцаў", - адзначыў Крыстафер Трот, дадаўшы, што той факт, што Францішак моліцца за народ Емена, “з'яўляецца суцяшэннем для ўсіх тых, хто знаходзіцца ў падобных канфліктных сітуацыях, і пацвярджэннем таго факту, што мы не забыліся пра іх".

Брытанскі дыпламат лічыць “вельмі важным”, тое што Папа падняў такія пытанні, як атамная пагроза, роля жанчын, святасць жыцця і смяротнае пакаранне.

На пытанне аб тым, як дыпламаты збіраюцца працаваць з узнятымі праблемамі, пасол патлумачыў, што для кожнага з іх важна "паглядзець, у чым яго прыярытэты", а таксама знайсці “сінэргію паміж тым, што мы спрабуем рабіць на глабальнай арэне, і тым, што спрабуе зрабіць Святы Пасад".

Гэта, патлумачыў ён, мае вырашальнае значэнне ў працы па ахове навакольнага асяроддзя і адукацыі. “Калі мы зможам знайсці спосабы супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, у нас будзе больш шанцаў наблізіцца да дасягнення ўсеагульнай адукацыі, асабліва для дзяўчынак", - сказаў дыпламат.

У заключэнне пасол Трот зазначыў, што "мець магчымасць сядзець у залі і слухаць мудрыя словы Папы аб стане свету – гэта прывілей", які “толькі ўмацоўвае рашучасць дзейнічаць".

11 студзеня 2023, 11:59