ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане сабралася Вялікая дзявятка радыёвяшчання

Прадстаўнікі буйнейшых радыёстанцый заходняга свету сабраліся ў Ватыкане на нараду, падчас якой абмяркоўваюць супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з глушэннем радыёсігналаў.

Аляксандр Панчанка – Pope

Пасяджэнне адбываецца ў гістарычнай сядзібе Ватыканскага радыё – палацы Льва ХІІІ у Ватыканскіх садах. Падчас яе асаблівая ўвага звяртаецца на каштоўнасць кароткіх хваляў, якія даюць магчымасць радыёстанцыям дасягнуць людзей у розных частках свету, асабліва тых, хто не мае доступу да іншых крыніц інфармацыі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуўся сакратар ватыканскай Дыкастэрыі па камунікацыі, ксёндз Лусіа Адрыян Руіс. “Для нас, якія з’яўляемся місіянерамі, кароткія хвалі каштоўныя, бо дазваляюць дасягнуць самых далёкіх частак Зямлі з пасланнем ласкавасці, міласэрнасці, міру і надзеі”, - сказаў ён.

У склад Вялікай дзявяткі глабальнага радыёвяшчання, якая пачала фарміравацца ў 1960-я гады, уваходзяць, акрамя Ватыканскага радыё, міжнародны кансорцыум Adventist World Radio, Encompass, нямецкія Deutsche Welle і Media Broadcast, амерыканскія Federal Communications Commission і United States Agency for Global Media, а таксама французскія Tèlèdiffusion de France і Mglob S.A. Нарады праводзяцца штогадова ў аднаго з членаў групы. У чэрвені 2023 года сустрэча адбудзецца ў Вашынгтоне. Яе гаспадаром будзе United States Agency for Global Media.
 

13 снежня 2022, 12:55