Святы Пасад: стан Бэнэдыкта XVI цяжкі, але стабільны
Аляксандр Панчанка - Pope
“Папа-эмерыт здолеў добра адпачыць мінулай ноччу, ён у поўнай яснасці розуму і прытомнасці”, - сказаў Матэа Бруні 29 снежня 2022 года. Адказваючы на пытанні журналістаў ён заўважыў, што хоць стан Бэнэдыкта XVI застаецца цяжкім, “сітуацыя на дадзены момант стабільная”. “Папа Францішак зноў запрашае маліцца за яго і суправаджаць яго ў гэтыя цяжкія гадзіны”, - дадаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.
28 снежня 2022 года, завяршаючы агульную аўдыенцыю, Францішак звярнуўся з заклікам аб асаблівай малітоўнай падтрымцы Бэнэдыкта XVI. “Хацеў бы прасіць вас усіх асаблівым чынам маліцца за Папу-эмерыта Бэнэдыкта, які ціха падтрымлівае Касцёл. Памятайце пра яго, ён вельмі хворы. Просім Пана, каб суцешыў яго і падтрымаў у гэтым сведчанні любові да Касцёла да канца”, - заклікаў прысутных у Зале Паўла VI Святы Айцец.