Прэзідэнт Албаніі з візітам у Ватыкане
Францішак прыняў 2 снежня 2022 года на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Рэспублікі Албанія Байрама Бегая, які пасля сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце была выказана ўдзячнасць за існуючыя добрыя двухбаковыя адносіны і намер і далей развіваць супрацоўніцтва ў галінах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Акрамя таго, быў адзначаны станоўчы ўклад каталіцкай супольнасці ў албанскае грамадства.
У працяг размовы ў цэнтры ўвагі былі працэсы інтэграцыі Албаніі ў Еўрапейскі саюз і некаторыя рэгіянальныя і міжнародныя праблемы, у тым ліку вайна ва Украіне і яе ўплыў на Заходнія Балканы.
02 снежня 2022, 12:33