ҽ

Францішак на платформе YouTube Shorts Францішак на платформе YouTube Shorts 

Навіны з Ватыкана цяпер і на платформе YouTube Shorts

Са снежня 2022 года ватыканскія СМІ прысутнічаюць на платформе YouTube Shorts. Кароткія відэа можна будзе глядзець на чатырох мовах: англійскай, іспанскай, партугальскай і італьянскай.

Марыя Валодзіна - Pope

“Інтэрнэт: новы форум для абвяшчэння Евангелля” – так называлася пасланне Папы Яна Паўла ІІ з нагоды XXXVI Сусветнага дня камунікацый у 2002 годзе. У ім Святы Айцец заклікаў усіх католікаў выкарыстоўваць для распаўсюджвання Слова Божага Інтэрнэт, які ў той час толькі зараджаўся.

12 снежня 2012 года Бэнэдыкт XVI апублікаваў першы твіт, адкрыўшы акаўнт @Pontifex. Папа Францішак, які назваў інтэрнэт “дарам Божым”, стаў першым Пантыфікам з профілем у Instagram.

З снежня 2022 года ватыканскія СМІ з'явяцца таксама і на платформе GoogleYouTube Shorts. Чатыры разы на тыдзень тут будуць выходзіць кароткія відэаролікі (не больш за хвіліну) у вертыкальным фармаце, якія можна глядзець на смартфоне на чатырох мовах: англійскай, іспанскай, партугальскай і італьянскай. Для гэтага можна падпісацца на .

10 снежня 2022, 12:10