ҽ

Добраахвотцы дапамагаюць кардыналу Краеўскаму выгружаць грузы Добраахвотцы дапамагаюць кардыналу Краеўскаму выгружаць грузы 

Кардынал Краеўскі праінфармаваў Папу аб сваёй місіі ва Украіне

Прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні знаходзіцца ва Украіне з чарговай місіяй салідарнасці, якую ажыццяўляе ад імя Святога Айца.

Марыя Валодзіна – Pope

Ініцыяваны кардыналам Конрадам Краеўскім збор тэрмабялізны для патрэб украінцаў выклікаў хвалю салідарнасці ў Італіі. Дзякуючы шчодрасці ахвярадаўцаў і вытворцаў было сабрана некалькі грузавікоў адзення і электрагенератараў. Апостальскі элемазінарый асабіста прыбыў ва Украіну за рулём фургона, даставіўшы гуманітарную дапамогу.

Завяршыўшы перавозку грузаў, ён сустрэўся ў Львове з беднымі, якім перадаў калядныя пажаданні і благаславенне Францішка. Львоўскі этап візіту кардынала Краеўскага завяршыўся абменам пасланнямі з Папам. У каментары для Pope Апостальскі элемазінарый распавёў: "Я даслаў Святому Айцу галасавое паведамленне, патлумачыўшы, што раблю, дзе знаходжуся, што рабіў на працягу гэтых дзён. Ён адразу адказаў мне, даслаўшы вельмі доўгае паведамленне, каб падбадзёрыць мяне і запэўніць, што яго сэрца разрываецца ад гора па Украіне, што ён адчувае блізкасць і што мая прысутнасць мае вялікае значэнне”.

"Я рады, - адзначыў іерарх, - бо ў гэтыя дні нам удалося прывезці столькі генератараў, столькі рэчаў людзям без святла, без электрычнасці, без вады. Гэта кропля ў моры, але кропля трапляе ў рэчку, а з рэчкі – ў мора.”

Божае Нараджэнне кардынал Краеўскі плануе сустрэць у Кіеве.

23 снежня 2022, 13:24