Візіт Караля Іарданіі ў Ватыкан
10 лістапада 2022 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Караля Іарданіі Абдалу ІІ, які пасля сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным Сакратарыяце была выказана ўдзячнасць за добрыя двухбаковыя адносіны і звернута ўвага на неабходнасць далейшага развіцця міжрэлігійнага і экуменічнага дыялогу, з гарантыяй таго, што Каталіцкі Касцёл у Іарданіі можа свабодна выконваць сваю місію.
Адзначаючы важнасць спрыяння стабільнасці і міру на Блізкім Усходзе, з асаблівай увагай да палесцінскага пытання і праблемы бежанцаў, чарговы раз была падкрэслена неабходнасць аховы і пашырэння хрысціянскай прысутнасці ў рэгіёне.
У гэтым кантэксце выказвалася неабходнасць захавання status quo святых месц у Іерусаліме, горадзе сустрэчы і сімвале мірнага суіснавання, дзе культывуюцца ўзаемная павага і дыялог.
10 лістапада 2022, 13:26