ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад у АБСЕ пра роўныя магчымасці жанчын у эканоміцы

Грамадства ўсё яшчэ далёкае ад разумення таго, што жанчыны валодаюць тымі ж правамі, што і мужчыны. На словах мы гаворым адно, але рэальнасць кажа зусім іншую гісторыю, - лічыць ксёндз Януш Урбанчык.

Марыя Валодзіна – Pope

Выступаючы 15 лістапада 2022 года ў Вене на пасяджэнні, прысвечаным удзелу жанчын у эканамічнай сферы, прадстаўнік Святога Пасаду падкрэсліў, што “няроўнасць, з якой сутыкаюцца жанчыны ў краінах АБСЕ, захоўваецца”. Гаворка ідзе пра сітуацыю на рынку працы, працоўную сегрэгацыю, адрозненні ў доступе да сацыяльнай абароны, а таксама да якаснай занятасці на поўны працоўны дзень. Прадстаўнік Святога Пасаду адзначыў “павольны прагрэс у намаганнях па пераадоленні разрыву ў аплаце за працу, які прыводзіць да скарачэння заробкаў і пенсій жанчын і росту жаночай беднасці”.

Сацыяльнае вучэнне Касцёла “разглядае свабоду асобы ў эканамічных пытаннях як фундаментальную каштоўнасць і неад'емнае права, якое неабходна заахвочваць і абараняць”. Кожны чалавек, жанчына ці мужчына, мае права на эканамічную ініцыятыву і павінен мець магчымасць законна выкарыстоўваць свае таленты, - нагадаў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

Якасная школьная адукацыя і далейшае прафесійная падрыхтоўка з'яўляюцца перадумовамі для пашырэння эканамічных магчымасцяў. Яны дазваляюць жанчынам перайсці ад стану “простых бенефіцыяраў” да ролі праваднікоў пераменаў. Святы Пасад перакананы, што жанчыны павінны быць годнымі ўдзельнікамі свайго ўласнага развіцця, а таксама развіцця сваіх сем'яў і грамадстваў.

Ватыканскі дыпламат выказаў перакананне, што паляпшэнне эканамічнага становішча жанчын не можа быць дасягнутым без агульных намаганняў, накіраваных на забеспячэнне таго, каб жанчыны ва ўсім рэгіёне АБСЕ жылі ва ўмовах трывалага міру, а таксама палітычнай і эканамічнай стабільнасці. Жанчыны, як праваднікі пераменаў, могуць унесці далейшы ўклад у стварэнне больш справядлівых і мірных мясцовых супольнасцяў, а таксама ў будаўніцтва міра на міжнародным узроўні.

Ксёндз Урбанчык адзначыў пэўнае паляпшэнне ў выкананні абавязацельстваў па ўдзеле жанчын у эканамічнай сферы, але шмат яшчэ трэба зрабіць. Пашырэнне эканамічных правоў і магчымасцяў жанчын патрабуе ліквідацыі ўсіх формаў эксплуатацыі на працоўным месцы, справядлівых магчымасцяў для прасоўвання па службе, а таксама роўнай аплаты за працу. Неабходна таксама надаць належную ўвагу дадатковым абавязкам, якія жанчыны нясуць як маці.

Нарэшце, трэба прызнаць, асабліва ў кантэксце сённяшніх праблем глабальнай бяспекі, што: “калі жанчыны могуць у поўнай меры дзяліцца сваімі дарамі з супольнасцю, паляпшаецца сам спосаб арганізацыі грамадства, адлюстроўваючы істотнае адзінства чалавечай сям'і. У гэтым прадстаўнік Святога Пасаду бачыць найважнейшую ўмову ўмацавання сапраўднага міру. “Рост прысутнасці жанчын у сацыяльным, эканамічным і палітычным жыцці на мясцовым, нацыянальным і міжнародным узроўнях – вельмі пазітыўная з'ява”, - падвёў вынік Пастаянны прадстаўнік Святога Пасаду пры АБСЕ.

16 лістапада 2022, 12:50