ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: умацаванне пазіцыі Камісіі па абароне непаўналетніх

Папа працягвае ўмацоўваць пазіцыю Камісіі па абароне непаўналетніх. Сведчаннем таму стала нядаўняе пашырэнне яе складу яшчэ на 10 чалавек, а таксама гарантыя яе незалежнасці ў структурах Рымскай курыі.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

На гэта падчас сустрэчы з журналістамі звярнуў увагу сакратар папскай структуры, айцец Андру Смол. Ён падкрэсліў, што ў адпаведнасці з інтэнцыяй Святога Айца камісія выконвае не толькі дарадчую ролю, аказваючы дапамогу ў крызісных сітуацыях, але таксама павінна правяраць ад імя Пантыфіка, наколькі асобныя мясцовыя Касцёлы адаптаваліся да сучасных патрабаванняў у сферы бяспекі і клопату пра ахвяр злоўжыванняў.

Сур’ёзным выклікам з’яўляецца таксама гарантаванне высокіх стандартаў бяспекі ва ўсім свеце, асабліва ў краінах, якія развіваюцца, дзе мясцовыя Касцёлы не маюць рэсурсаў для стварэння неабходных структур.

У наступным годзе Камісія будзе адзначаць 10-годдзе. Айцец Смол падкрэсліў, што сітуацыя кардынальна змянілася ў параўнанні з тым, што было дзесяць гадоў таму. Перш за ўсё, сам Папа прыняў рашучыя меры для барацьбы са злоўжываннямі ва ўсім Касцёле.
 

08 лістапада 2022, 12:49