ҽ

Гордан Грліч-Радман падчас размовы з Францішкам Гордан Грліч-Радман падчас размовы з Францішкам 

Святы Пасад непакоіць сітуацыя на Заходніх Балканах

Сакратар па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер выказаў “глыбокую занепакоенасць” дэстабілізацыяй на Заходніх Балканах.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Аб гэтым стала вядома пасля размовы дыпламата з міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Харватыі Горданам Грлічам-Радманам, якога прынялі ў Ватыкане 9 лістапада 2022 года.

Галахер пацвердзіў “традыцыйныя і гістарычна непарыўныя” сувязі паміж Харватыяй і Святым Пасадам. Ён выказаў глыбокую занепакоенасць сітуацыяй з стабільнасцю на Заходніх Балканах і пагадзіўся, па МЗС Харватыі, што Еўрапейскі Саюз павінен больш актыўна ўдзельнічаць у працэсе інтэграцыі краін гэтага рэгіёну. Падчас перамоў закраналася і сітуацыя ва Украіне.

Адной з тэм стала асоба кардынала Алойзі Стэпінаца, арцыбіскупа Заграбскага, беатыфікаванага ў 1998 годзе Янам Паўлам ІІ. Кіраўнік харвацкага МЗС падкрэсліў, што “Касцёл і харвацкі народ вельмі прывязаны да яго жыцця і мучаніцкай смерці”. Ён паведаміў свайму ватыканскаму калегу аб планах Заграбскай архідыяцэзіі прысвяціць наступны год благаслаўлёнаму, паколькі ў 2023-м будзе адзначацца 70-годдзе яго ўзвядзення ў кардыналы і 25-годдзе беатыфікацыі.

10 лістапада Грліч-Радман сустрэўся з Дзяржсакратаром Яго Святасці, кардыналам П'етра Паралінам.
 

10 лістапада 2022, 13:05