ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік здзейсніў шэраг прызначэнняў у Рымскай курыі

25 лістапада 2022 года Святы Айцец здзейсніў прызначэнні ў розных структурах Рымскай курыі і ўстановах, звязаных з ёй. Дзве высокія кіраўнічыя пасады занялі жанчыны.

Аляксандр Панчанка – Pope

Францішак прызначыў старшыню і сакратара Папскай камісіі па сакральнай археалогіі. Імі сталі адпаведна мансеньёр Паскуале Якабонэ, дагэтуль сакратар і член Камісіі, і Рафаэла Джуліані, дагэтуль супрацоўніца гэтай структуры, аўтар шматлікіх публікацый, прысвечаных хрысціянскім катакомбам.

Папа прызначыў таксама падсакратаром Дыкастэрыі па справах культуры і адукацыі прафесара Антанэлу Шаронэ Алібрандзі, прарэктара Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца ў Мілане, спецыяліста ў сферы эканомікі, права, фінансавай і банкаўскай дзейнасці. Яна з’яўляецца, між іншым, старшынёй Асацыяцыі выкладчыкаў права ў эканамічнай сферы.

Прызначэнне атрымаў таксама прафесар Лука Туніцэці, дэкан факультэта філасофіі Папскага ўніверсітэта Урбаніяна ў Рыме. Ён стаў сакратаром Папскай акадэміі святога Тамаша Аквінскага.
 

25 лістапада 2022, 13:38