ҽ

Кардынал Мігель Аюса Гішот падчас міжрэлігійнай сустрэчы ў Дубаі Кардынал Мігель Аюса Гішот падчас міжрэлігійнай сустрэчы ў Дубаі 

Бахрэйн – працяг больш шырокага працэсу міжрэлігійнага дыялогу

“Мы прыкладаем намаганні, каб стаяць разам, рука аб руку і плячо да пляча, і супрацоўнічаць, усведамляючы, што свет патрабуе міру”, - сказаў прэфект Дыкастэрыі па міжрэлігійным дыялогу.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Кардынал Мігель Аюса Гішот пракаментаваў апостальскае падарожжа Францішка ў Бахрэйн. Ён адзначыў інтэнсіфікацыю міжрэлігійных сувязей у апошнія гады.

“Дыялог – гэта асаблівае экзістэнцыяльнае стаўленне, якое павінна характарызаваць чалавека. Лічу вельмі важным, што за апошнія гады прадстаўнікі розных рэлігій шмат разоў збіраліся, каб заявіць аб жаданні дыялогу. У Бахрэйне мы працягваем гэты працэс і імкнёмся паглыбіць пасланне Папы і вялікага імама Аль-Азхара. Яно запрашае міжнародную супольнасць да братэрства, якое так патрэбна свету. Перад абліччам працяглых канфліктаў і смутку чалавецтва цудоўна, што мы можам сустракацца разам, каб прасоўваць гэты праект братэрства”, - адзначыў кардынал, адказны ў структурах Святога Пасада за міжрэлігійны дыялог.
 

05 лістапада 2022, 10:44