ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане пройдзе сусветная прэм’ера фільма пра Laudato si’

У літургічны ўспамін святога Францішка Асізскага, 4 кастрычніка 2022 года, у Ватыкане адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма La Lettera, прысвечанага Апостальскаму лісту Laudato si’.

Аляксандр Панчанка - Pope

Стужка мае на мэце паказаць, што чалавецтва мае сілы для таго, каб спыніць экалагічны крызіс. У аснове яе сюжета гісторыя падарожжа ў Рым, на сустрэчу са Святым Айцом, розных лідараў, якія знаходзяцца на перадавой абароны нашага супольнага дома.

Галоўнымі дзеючымі асобамі фільма з’яўляюцца прадстаўнік карэнных народаў Амазоніі, бежанец і студэнт з Сенегалу, малады індыйскі актывіст і два навукоўцы з ЗША. Праз дыялог з Папам і паміж сабой яны знайшлі новую надзею для нашага супольнага дома, - гаворыцца ў прэс-рэлізе. На экране з’яўляецца таксама кардынал Раньера Канталамеса, прапаведнік Папскага дома з 1980 года, які распавядае пра старажытныя францішканскія карані Апостальскага ліста Францішка Laudato si’.

Трэйлер фільма La Lettera

Карціна была знята камандай Off the Fence, лаўрэата прэміі Оскар за дакументальную стужку Мой настаўнік-васьміног (2020), у супрацоўніцтве з міжнародных рухам Laudato si’. Рэжысёр – Нікалас Браўн. У арганізацыі здымак дапамагалі ватыканскія Дыкастэрыя па камунікацыі і Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Паглядзець фільм можна будзе бясплатна на платформе YouTube Originals.
 

04 кастрычніка 2022, 11:59