Святы Пасад: гандляры людзьмі карыстаюцца вайной ва Украіне
Аляксандр Панчанка - Pope
Як казаў папа Францішак, гандль людзьмі “з’яўляецца неапраўдальным парушэннем свабоды і годнасці яго ахвяр, іх неад’емнага вымярэння чалавечых істот, пажаданых і створаных Богам”. Таму неабходна пракласці ўсе намаганні для барацьбы з ім і дапамагчы ахвярам вярнуць і абараніць сваю годнасць, - зазначыў ксёндз Януш Урбанчык.
Дыпламат нагадаў, што жанчыны і дзяўчыны часцей становяцца ахвярамі гандлю людзьмі, а таксама падвяргаюцца хатняй і сексуальнай эксплуатацыі. Гэта сведчыць пра тое, што “арганізацыя грамадства ва ўсім свеце ўсё яшчэ далёкая ад выразнага адлюстравання таго факту, што жанчыны маюць раўную годнасць і правы з мужчынамі”.
Святар адзначыў, што ў сітуацыях канфліктаў і гуманітарных крызісаў злачынцы падпарадкоўваюць сябе, занявольваюць і прадаюць людзей, карыстаючыся нестабільнай грамадска-палітычнай абстаноўкай. “Мы ўжо з’яўляемся сведкамі таго, як гэта трагічная з’ява разгортваецца ва Украіне, як адно з многіх разбуральных наступстваў гэтай агрэсіўнай вайны”, - сказаў ён.
Прадстаўнік Святога Пасаду нагадаў словы кардынала Майкла Чэрнага, які падчас наведвання Украіны ў якасці спецыяльнага пасланніка Папы, заўважаў, што “гандль людзьмі – гэта рэальная праблема і трагедыя ўнутры трагедыі, якая сілкуецца гуманітарным крызісам”. “У такія моманты канфлікту і беспарадку новай праблемай становіцца амаральная дзейнасць гандляроў людзьмі і тых, якія імкнуцца заняволіць уразлівых, прапануючы ім дапамогу, а потым ловячы іх у пастку”, - дадаваў ватыканскі іерарх.
“Каментуючы вялізарнае перамяшчэнне людзей, выкліканае вайной ва Украіне – самы вялікі рух бежанцаў у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны – папа Францішак заклікае нас прызнаць, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці, “ёсць таксама абнадзейлівыя прыкметы, такія як адкрыццё дзвярэй сем’ямі і супольнасцямі для прыняцця мігрантаў і бежанцаў ва ўсёй Еўропе. Няхай гэтыя шматлікія ўчынкі міласэрнай любові стануць благаслаўленнем для нашых грамадстваў, часам сапсаваных эгаізмам і індывідуалізмам, і дапамогуць зрабіць іх гасціннымі для ўсіх”, - завяршыў свой зварот прадстаўнікі дыпламатыі Святога Пасаду.