ҽ

Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал Паралін: сведчыць Евангелле пасярод выклікаў сучаснасці

Кардынал П’етра Паралін прывітаў удзельнікаў Фестывалю духоўнасці, які 14-16 кастрычніка 2022 года праходзіць у Рыме па ініцыятыве трох буйных каталіцкіх выдавецтваў – Frate Indovino, Cantagalli e Città Nuova.

Аляксандр Панчанка – Pope

Кардынал П’етра Паралін у сваім пасланні адзначыў каштоўнасць ініцыятывы, якая дае магчымасць сабрацца разам, каб паглядзець адно аднаму вочы, паслухаць, выказацца, весці дыялог і выйсці са свету сацыяльных сетак, часта самадастатковага.

Каментуючы тэму сустрэчы – “Душа і час”, – бліжэйшы супрацоўнік Папы заўважыў, што першы яе элемент нагадвае пра духоўны аспект чалавечай істоты, а другі – пра вымярэнне, у якое мы непазбежна занураны.

“Гэта “наш час”, час у якім Бог нас кліча жыць, працаваць, задзейнічаць нашы таленты, сведчыць Евангелле Езуса Хрыста”, - дадаў ён, заклікаючы рабіць гэта ў актуальным кантэксце, пазначаным вайной у Еўропе і на іншых кантынентах, цяжкімі наступствамі пандэміі і адсутнасцю ў многіх людзей доступу да медыцынскіх паслуг , голадам і засухай, кліматычнымі зменамі і міграцыяй.

Да ўсяго гэтага дадаецца агульнае пачуццё разгубленасці і самотнасці, нават у гіперспалучаным свеце, - напісаў кардынал, дадаючы, што пытанні пра сэнс жыцця, будаванне больш чалавечнага і справядлівага свету, палітыку і эканоміку, якія ставяць у цэнтр агульнае дабро і абарону навакольнага асяроддзя, гэта “выклікі, якія датычаць усіх”.
 

15 кастрычніка 2022, 12:16