ҽ

Рымскі шпіталь Fatebenefratelli Рымскі шпіталь Fatebenefratelli  

Адраджаецца старажытны шпіталь у цэнтры Рыма

Найстарэйшы рымскі шпіталь Fatebenefratelli абнаўляецца дзякуючы супрацоўніцтву з паліклінікай імя Джэмэлі і Каталіцкім універсітэтам. Мэта новага курсу – зрабіць клініку адкрытай для ўсіх.

Марыя Валодзіна – Pope

Медустанова “знаходзілася ў цяжкім эканамічным становішчы і рызыкавала стаць структурай, якая абслугоўвае толькі тых, хто можа сабе гэта дазволіць”, - патлумачыў старшыня Адміністрацыі маёмасці Святога Пасада (APSA) біскуп Нунцыа Галанціна. Але Папа жадаў, каб бальніца, народжаная дзякуючы самаахвярнасці яе заснавальнікаў і манаскіх ордэнаў, “заставалася, наколькі магчыма, на службе ўсіх людзей, а не толькі эліты”. Плануецца, што клініка будзе аказваць дапамогу, між іншым, мігрантам, бежанцам і бяздомным.

Найстарэйшы рымскі шпіталь знаходзіцца на востраве пасярод Тыбра. Ён добра вядомы рымлянам, асабліва дзякуючы аддзяленню акушэрства.

20 чэрвеня 2022 года быў санкцыянаваны пераход уласнасці ад ордэна Братоў святога Яна Божага да кампаніі, якая ўзначальвае рымскую клініку імя Джэмэлі, а 19 кастрычніка была прадстаўлена праграма адраджэння шпіталя Fatebenefratelli. Яе мэтай з'яўляецца стварэнне пяці перадавых напрамкаў аказання медыцынскай дапамогі. У дадатак да акушэрства, плануецца развіваць анкалагічную радыялогію, артапедыю, афтальмалогію і гастраэнтэралогію.

20 кастрычніка 2022, 10:57