ҽ

Кардынал Марк Уэле Кардынал Марк Уэле 

Заява адносна кардынала Уэле: падстаў для расследавання няма

Папа лічыць, што няма дастатковых элементаў для распачынання кананічнага расследавання нібыта злоўжыванняў з боку кардынала Марка Уэле, - заявіў Матэа Бруні, кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Прэфект Дыкастэрыі па справах біскупаў апынуўся сярод 88 прадстаўнікоў духавенства Квебекскай архідыяцэзіі, адносна якіх у Канадзе быў пададзены калектыўны іск па абвінавачванні ў сексуальных злоўжываннях з 1940-х гадоў і пазней.

У камюніке Святога Пасаду гаворыцца, што папярэдняе расследаванне абвінавачанняў супраць кардынала завершана. Яе правёў па просьбе Францішка езуіт, ксёндз Жак Сэрвэ. Святар прыйшоў да высновы, што не існуе важкіх падстаў для распачынання расследавання адносна кардынала Уэле.

Супраць іерарха сведчыць Ф. Асоба заяўляе, што Уэле зрабіў гэта ў 2008 годзе, калі быў арцыбіскупам Квебека. Тады ёй было 23 гады.

“Ні ў сваёй пісьмовай справаздачы, накіраванай Святому Айцу, ні ў сваім сведчанні праз Zoom, якое я пачуў у прысутнасці члена спецыяльнай дыяцэзіяльнай камісіі, гэта асоба не прадставіла ніякіх абвінавачванняў, якія маглі б даць матэрыял для такога расследавання”, - напісаў ксёндз Сэрвэ, якога цытуе Бруні.

На падставе экспертызы, пасля далейшых кансультацый па сутнасці справы “папа Францішак заяўляе, што няма дастатковых элементаў для пачатку кананічнага расследавання сексуальных дамаганняў да асобы Ф. з боку кардынала Уэле”.
 

19 жніўня 2022, 10:14