ҽ

Падчас сустрэчы кардыналаў на тэму Praedicate Evangelium Падчас сустрэчы кардыналаў на тэму Praedicate Evangelium 

У Ватыкане за зачыненымі дзвярыма сабраліся каля 200 кардыналаў

29-30 жніўня 2022 года за зачыненымі дзвярыма ў Новай сінадальнай зале праходзіць сустрэча кардыналаў, якая мае на мэце практычны разгляд палажэнняў Апостальскай канстытуцыі Praedicate Evangelium.

Аляксандр Амяльчэня – Pope

Каля 200 з 226 чальцоў Калегіі ўдзельнічаюць у дыскусіі на тэму рэформы Рымскай курыі, яе рэалізацыі і эфектаў. Гэта, верагодна, самая шырока прадстаўленая сустрэча Францішка з Калегіяй кардыналаў.

Praedicate Evangelium уступіла ў сілу 5 чэрвеня 2022 года, ва ўрачыстасць Пяцідзясятніцы. Тэкст змяшчае і сістэматызуе многія аспекты рэформы, рэалізаваныя ў апошнія некалькі гадоў. Яны былі вывучаны і сфармуляваны Радай кардыналаў, створанай Францішкам на першым этапе яго пантыфікату. Канстытуцыя ўключыла і новаўвядзенні, у тым ліку аб'яднанне і змену назваў структур Святога Пасаду. Аднак перш за ўсё дакумент, як вынікае з самой яго назвы, фарміруе Рымскую курыю ў больш місіянерскім напрамку, каб яна стала структурай, што служыць партыкулярным Касцёлам і евангелізацыі.
 

29 жніўня 2022, 13:38