Святы Айцец і новыя кардыналы адведалі Бэнэдыкта XVI
Пасля кансісторыя ў базыліцы святога Пятра, які прайшоў 27 жніўня 2022 года, Францішак і новыя кардыналы разам адведалі Бэнэдыкта XVI, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
Аляксандр Панчанка - Pope
Візіт у кляштар Mater Ecclesia у Ватыканскіх садах, у якім пражывае 95-гадовы Папа-эмерыт, працягваўся нядоўга. Пасля кароткага прывітання і благаслаўлення, усе прысутныя памаліліся разам Salve Regina. Затым кардыналы адправіліся ў Апостальскі палац і Залу Паўла VI, каб сустрэцца з гасцямі і дэлегацыямі, што прыбылі на цырымонію.
Адведванне Бэнэдыкта XVI новымі кардыналамі стала традыцыяй, якая заўсёды паўтараецца з кансісторыя 2016 года. У першых двух кансісторыях, скліканых Францішкам, якія праходзілі ў 2014 і 2015 гадах, Папа-эмерыт браў удзел асабіста.
27 жніўня 2022, 20:06