Аб чым кажуць на кансісторыі, які ідзе за зачыненымі дзвярыма?
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Двухдзённае мерапрыемства, 29-30 жніўня 2022 года, накіраванае на паглыбленне разумення апостальскай канстытуцыі Praedicate Evangelium, якая дзейнічае ўжо амаль тры месяцы, таксама стала магчымасцю бліжэй пазнаёміцца паміж членамі Калегіі кардыналаў, да якой на днях далучыліся 20 новых іерархаў.
Кансісторый распачаўся ўступным словам дэкана Калегіі, кардынала Джавані Батыста Рэ. Пасля яго слова ўзяў папа Францішак, а затым сабраныя заслухалі даклад аб канстытуцыі Praedicate Evangelium. Гэта першая такога маштабу асамблея Калегіі кардыналаў з 2015 года.
У зале пануе сінадальная атмасфера, - так ахарактарызаваў першы дзень сустрэчы кардынал Хуан Хасэ Амэлья-і-Амэлья, арцыбіскуп Барселоны і старшыня Канферэнцыі Біскупаў Іспаніі. На пытанне журналістаў, якія тэмы ўзнікалі падчас пасяджэння, іерарх адказаў: “Евангелізацыя – актуальная тэма, асабліва ў Еўропе. Як евангелізаваць наш кантынент? Бо трэба евангелізаваць усіх ахрышчаных. Як? Словам, але больш за ўсё справамі: міласэрнасцю, блізкасцю, слуханнем, пяшчотай”.
Кардынал Амэлья таксама пацвердзіў прысутнасць на сустрэчы ў Новай сінадальнай зале кардынала Анджэла Бэчу, былога прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, які 24 верасня 2020 года склаў з сябе паўнамоцтвы і правы, звязаныя з кардынальскай годнасцю. Адстаўка была вынікам фінансавага скандалу, звязанага з інвестыцыямі Святога Пасаду ў лонданскую нерухомасць, у выніку якой былі страчаны мільёны еўра – яны пайшлі на выплату ганарараў пасрэднікам.
Іншы ўдзельнік кансісторыя, кардынал Энрыка Ферочы, пробашч парафіі ў Кастэль-дзі-Лева, у размове з Pope адзначыў, што першае пасяджэнне прайшло ў вельмі братэрскай атмасферы. Пасля ўступнай малітвы Францішак распачаў сустрэчу некалькімі словамі, запрасіўшы ўсіх зрабіць свой унёсак у гэтыя два дні разважанняў над Praedicate Evangelium. Затым кардыналы падзяліліся на розныя групы ў залежнасці ад мовы. У канцы дня яны сабраліся, каб агучыць свае думкі.
Паводле слоў кардынала Ферочы, удзельнікі закранулі дзве асноўныя тэмы: камунію – сведчанне ўзаемнай любові паміж хрысціянамі, і выклік, звязаны з цяжкасцямі сучаснага грамадства адкрыцца на евангельскае пасланне. Кардыналы паспрабавалі адказаць на пытанне: як пераадолець такога роду цяжкасці.
Кардынал Марчэла Сэмерара, прэфект Дыкастэрыі па справах кананізацыі, падкрэсліў Pope вялікі энтузіязм удзельнікаў кансісторыя, які праявіўся ў адкрытым і інтэнсіўным дыялогу, што ішоў, у прыватнасці, аб місіянерскай перспектыве новай апостальскай канстытуцыі і неабходнасці пакласці агонь у абвяшчэнне самай вялікай запаведзі, якой з’яўляецца любоў.