Новы фармат Сусветнай сустрэчы сем’яў аказаўся паспяховым
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Намесніца сакратара Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, якая была арганізатарам мерапрыемства, указала на неабходнасць пастаяннага клопату аб хрысціянскім сужэнстве: трэба з ранняга ўзросту рыхтаваць маладых людзей да прыняцця паклікання стварыць сям’ю і ўзяць на сябе трывалае абавязацельства. Яна падкрэсліла, што сёння чалавек баіцца сваёй велічы і жыцця адпаведна свайму пакліканню. Менавіта таму падчас рымскай сустрэчы, якая завяршылася 26 чэрвеня 2022 года, арганізатары падкрэслівалі неабходнасць дашлюбнага катэхуменату.
“Сусветная сустрэча сем'яў стала для нас выдатным сюрпрызам. Да нас далучылася шмат людзей з усяго свету, столькі дыяцэзій, адданых сваім сем’ям. Такога ніколі не было, і здаецца, што гэтая формула аказалася паспяховай, паколькі мы паказалі, што Касцёл блізкі да сем’яў і клапоціцца пра іх, мы паказалі, што сем’і – гэта Касцёл. У Зале Паўла VI было разгледжана шмат цікавых і важных для сучасных сем'яў тэм. Таксама складаныя праблемы, такія як хатняе насілле, наркаманія і далікатнасць сужэнства. Мы ўбачылі вялікую волю дапамагаць адно аднаму і дапамагаць маладым людзям, якія рыхтуюцца да шлюбу, жадаюць быць сям’ёй, і суправаджаць маладыя сужэнствы”, - пракаментавала глабальны сямейны форум падсакратар Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.