Ватыканскую плошчу ўпрыгожаць сотні кветкавых кампазіцый
Аляксандр Амяльчэня - Pope
У прыватнасці, у Пальмовую нядзелю, 10 красавіка 2022 года, аліўкавыя галінкі, якія раздадуць вернікам, прапанавала італьянская асацыяцыя, у якую ўваходзяць гарады, дзе вырабляюць аліўкавае масла (Associazione Nazionale Città dell’Olio), а таксама сям'я Капута з італьянскага горада Таранта ў Апуліі. Аптовая кветкаводчая кампанія Flora Olanda з Рыма даставіць вялікія аліўкавыя дрэвы, якія будуць размешчаны побач са статуямі святых Пятра і Паўла ля падножжа базылікі.
У Вялікую пятніцу пачнецца ўпрыгожанне плошчы Святога Пятра кветкавымі кампазіцыямі. Сёлета гэта стала магчыма дзякуючы шчодраму ўкладу галандскіх і славенскіх фларыстаў. Разам з ватыканскімі садаводамі яны плануюць устанавіць сотні квадратных метраў жывых дэкарацый за адзін дзень.