Ватыканскі іерарх пра сілу малітвы ў барацьбе за мір
Аляксандр Амяльчэня - Pope
“Малітва – гэта важны ўклад, які вернікі павінны ўнесці, каб заззяла святло надзеі. І цяжка не марыць, каб папа Францішак разам з усімі Патрыярхамі розных усходніх абрадаў прыйшоў на плошчу святога Пятра, як 27 сакавіка 2020 года, каб папрасіць у Неба таго міру, які людзі наўрад ці могуць даць адно аднаму?” - сказаў арцыбіскуп Вінчэнца Палья, якога цытуе італьянскае агенцтва SIR. Іерарх таксама нагадаў пра важнасць глабальнай салідарнасці і сумеснага пошуку шляхоў дыялогу і міру.
Папская акадэмія жыцця з'яўляецца адной з першых ватыканскіх устаноў, якія выказаліся супраць вайны ва Украіне. У кароткім паведамленні, апублікаваным 24 лютага 2022 года, структура Святога Пасаду выступіла з словамі салідарнасці і падтрымкі да ўкраінскіх навукоўцаў, якія ўваходзяць у яе склад, і іх сем’яў.