Вайна ва Украіне: гуманітарны адказ Caritas
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Іерарх перакананы, што першапачатковая задача каталіцкіх дабрачынцаў: “нагадваць свету, што кожны канфлікт, кожная катастрофа мае чалавечы твар”. “Адказ Caritas заўсёды носіць гуманітарны характар. (...) Сваёй місіяй мы нагадваем свету, што вайна – не выключна ваеннае ці палітычнае пытанне, перш за ўсё – гэта пытанне чалавечае”, - удакладніў ён.
Кардынал Тагле прызнаўся, што вайна ва Украіне стала для яго сапраўдным урокам: “у пустыні насілля чалавечая асоба здольная заставацца добрай”, “нават у такой дрэннай сітуацыі, як вайна, можа паўстаць лепшае чалавецтва”.
Прэфект Кангрэгацыі евангелізацыі народаў падзякаваў за сведчанне ўкраінцаў і людзей з суседніх краін, якія нясуць дапамогу тым, хто апынуўся ў бядзе, і заўважыў, што малітоўная сетка, якая аб’ядноўвае ў гэтыя дні чалавецтва, з’яўляецца сапраўдным знакам надзеі на заканчэнне вайны.
Нягледзячы на ваенныя дзеянні, украінскія Caritas і Caritas-Spes працягваюць сваю працу. З пачатку канфлікту дапамога была гарантавана больш чым 160 тысячам чалавек. Гаворка ідзе пра раздачу ежы, забеспячэнне жыллём і гарантаванне медыцынскай дапамогі. Таксама аддзяленні Caritas у Польшчы, Румыніі, Малдове, Венгрыі і Славакіі актыўна прымаюць і клапоцяцца пра бежанцаў, якія бягуць ад вайны.