ҽ

Кардынал П’етра Паралін Кардынал П’етра Паралін 

Кардынал Паралін: альтэрнатывы мірным перамовам па Украіне няма

Няма альтэрнатывы мірным перамовам, - адзначыў кардынал П’етра Паралін, каментуючы сітуацыю ва Украіне. Калі іх не рэалізаваць, вайна працягнецца, забіраючы жыццё наступных людзей.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Адкрываючы Цэнтр паліятыўнай тэрапіі ў ватыканскай педыятрычнай клініцы Bambino Gesù, Дзяржсакратар Яго Святасці згадаў дзяцей, параненых на вайне, частку якіх прывезлі ў рымскую бальніцу. Ён назваў гэта непрымальным.

“У некаторых з’яўляюцца мары невядомай прыроды, і за іх наступствы павінны плаціць людзі, самыя слабыя, самыя безабаронныя”, - сказаў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі, падкрэсліўшы, што Святы Пасад настойвае на неабходнасці перамоў і гатовы дапамагчы ў гэтым, калі ўбачыць зацікаўленасць бакоў.

“Мы ўсе адчуваем сябе разгубленымі ў тым, што адбываецца. Мы не ведаем, якія перспектывы чакаюць нас у будучыні. Мы спадзяёмся, што гэтае вар'яцтва можна спыніць. Спачатку трэба спыніць вайну, а потым пачаць перамовы, якія маглі б прывесці да рашэння. Мы казалі аб гэтым шмат разоў, Святы Айцец казаў, і я паўтараю гэта цяпер: заўсёды можна знайсці рашэнне, рашэнне, якое будзе прымальным для кожнага. Усё, што трэба, гэта добрая воля. На маю думку, у дадзенай справе патрэбна шмат добрай волі”, - заявіў кардынал Паралін.
 

23 сакавіка 2022, 12:27