ҽ

Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота  Калонка рэдактара

Бэнэдыкт XVI заклікае Касцёл адчуць боль раны злоўжыванняў

Галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ пракаментаваў ліст Бэнэдыкта XVI да вернікаў Мюнхенска-Фрайзінгскай архідыяцэзіі ў Германіі называючы яго, “асабістай споведдзю, што зыходзіла з глыбіні сэрца”.

Аляксандр Панчанка – Pope

У аўтарскай калонцы на Pope Андрэа Тарніелі заўважыў, што ў сваім кароткім і далікатным лісце, Бэнэдыкт XVI прамовіў па-хрысціянску, беручы ў якасці зыходнага пункту чын пакаяння, які штодзённа здзяйсняецца падчас святой Імшы.

“На пачатку кожнай эўхарыстычнай літургіі цэлебрант разам з вернікамі паўтараюць “mea culpa”, кажучы напрыканцы “мая вельмі вялікая віна”. Гэта ўсведамленне таго, што з’яўляемся грэшнікамі, а значыць людзьмі, якія маюць патрэбу ў тым, каб прасіць аб міласэрнасці і прабачэнні”, - нагадаў ватыканскі эксперт, падкрэсліваючы, што пакаянне вельмі далёкае ад “распаўсюджанай звычкі заўсёды асуджаць іншых і іх правіны, замест таго, каб задумацца пра свае”.

Тарніелі заўважыў, што Ёзэф Ратцынгер распачаў барацьбу з сексуальнымі злоўжываннямі, займаючы пасаду прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, а працягнуў ужо будучы Пантыфікам, праз прыняцце вельмі строгіх законаў у гэтай сферы, аднак у сваім лісце ён ніводным слова не ўзгадаў пра гэта.

Дні пасля абнародавання дакладу аб злоўжываннях у Мюнхенска-Фрайзінгскай архідыяцэзіі сталі для Бэнэдыкта XVI нагодай для “рахунку сумлення” і асабістай “рэфлексіі”, над тым, што адбылося. Папа-эмерыт нагадаў, што глядзеў у вочы “наступства велізарнай правіны” падчас сустрэчы з ахвярамі злоўжыванняў, і навучыўся таму, што “мы самі ўцягваемся ў гэту велізарную правіну, калі занядбоўваем яе ці не змагаемся з ёй з належнай рашучасцю і адказнасцю, як часта адбывалася і адбываецца”.

Бэнэдыкт XVI выказаў “глыбокі сорам, вялікі боль і шчырую просьбу аб прабачэнні” за ўсе злоўжыванні і памылкі, у тым ліку тыя, якія выявіліся ў перыяд яго служэння ў Германіі і Рыме. У той жа час ён параўнаў людзей у Касцёле, якія не адносяцца сур’ёзна да феномену злоўжыванняў, з вучнямі, якія спалі, калі як Езус маліўся ў Аліўным садзе і абліваўся крывавым потам перад абліччам бездані граху. Напрыканцы Бэнэдыкт XVI папрасіў маліцца з яго, - нагадаў змест ліста Папы-эмерыта Тарніелі.

“Словы Бэнэдыкта XVI у лісце, гэта словы пажылога чалавека, які хварэе і ўсведамляе блізкасць сустрэчы з Богам, імя якога міласэрнасць. Гэта словы “сціплага працаўніка вінаградніка Пана”, які шчыра просіць прабачэння не абмінаючы канкрэтныя праблемы і заклікае ўвесь Касцёл адчуць крывавую рану злоўжыванняў, як сваю ўласную”, - завяршыў свой каментар галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ.
 

09 лютага 2022, 12:01