Святы Пасад абвясціў конкурс на лепшы лагатып Юбілею 2025 года
Аляксандр Панчанка – Pope
Афіцыйны лагатып павінен выражаць тоеснасць і асаблівую духоўную тэму Святога года, “утрымліваючы ў сябе тэалагічны сэнс, вакол якога развіваецца і адбываецца гэта гістарычная падзея”, - гаворыцца ў паведамленні ватыканскага ведамства.
Зазначаецца таксама, што карысная інфармацыя для стварэння лагатыпу змешчана ў лісце Францішка да старшыні Папскай рады па новай евангелізацыі аб абвяшчэнні Юбілею, але прывілеяванай крыніцай натхнення безумоўна павінен стаць дэвіз Святога года: Пілігрымы надзеі.
Удзел у конкурсе змогуць прыняць усе жадаючыя, згаджаючыся з яго рэгламентам, у якім змешчаны ўсе неабходныя ўказанні для прадстаўлення ўласнай працы на разгляд журы. Больш падрабязная інфармацыя даступна на сайце , дзе ў хуткім часе з’явіцца магчымасць для запампавання файлу з уласным праектам.