ҽ

Вывяржэнне вулкана каля астравоў Тонга, якое справакавала цунамі Вывяржэнне вулкана каля астравоў Тонга, якое справакавала цунамі 

Святы Пасад: усемагутнасць чалавека адносна прыроды – ілюзія

Кардынал Майкл Чэрны ўзначаліў малітву за жыхароў астравоў Тонга, якія нядаўна пацярпелі ад катастрафічнага вывяржэння вулкана.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Набажэнства прайшло ў рымскай базыліцы Санта-Марыя-ін-Трастэвэрэ. Прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека адзначыў, што такога роду бедствы паказваюць, што чалавецтву трэба больш клапаціцца пра жыццё і планету.

Хоць у выніку катаклізму загінулі толькі тры чалавекі, матэрыяльныя страты каласальныя, а для вяртанне да нармальнага жыцця спатрэбіцца шмат часу. Людзі страцілі свае дамы, плантацыі, тэхніку і абсталяванне для рыбалоўства і сельскай гаспадаркі.

Ватыканскі іерарх заявіў, што гэта была шакуючая памерам і раптоўным вызваленнем сіл прыроды катастрофа, якая прадэманстравала нашу крохкасць. Ён адзначыў, што гэта падштурхоўвае сённяшняга чалавека сур'ёзна задумацца над дзвюма ілюзіямі, якія суправаджаюць яго ў паўсядзённым жыцці: першая датычыцца веры ў тое, што мы заўсёды будзем здаровыя ў параненым і хворым свеце, а другая выяўляецца ў пачуцці амаль усемагутнасці адносна прыроды і свету.

Паводле кардынала Чэрны, трагедыя, якая абрынулася на астравы Палінезіі, паказвае, што, нягледзячы на вялізныя рэсурсы, якія знаходзяцца ў распараджэнні чалавецтва, іх усё яшчэ занадта мала выдаткоўваецца на прадухіленне такіх балючых падзей, як пандэмія або катастрофа на астравах Ціхага акіяна.

Прэфект маліўся разам з сабранымі ў базыліцы, каб Бог дапамог чалавецтву зразумець, што дасягненні навукі трэба выкарыстоўваць для ратавання людзей ад стыхійных бедстваў, змены клімату, хвароб, беднасці і адчужэння.
 

26 студзеня 2022, 11:02