Новы старшыня Бюро працы Апостальскай Сталіцы
Новым старшынёй Бюро працы Апостальскай Сталіцы стаў біскуп Джузэпэ Шака – дагэтуль сакратар Вярхоўнага трыбунала Апостальскай Сігнатуры. Папскае прызначэнне абвясцілі 26 студзеня 2022 года.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Структура была заснавана Янам Паўлам II 1 студзеня 1989 года. Асноўнай яе задачай з'яўляецца клопат пра супрацоўнікаў Рымскай курыі і Губернатарата Дзяржавы Ватыкан. Гаворка ідзе ў тым ліку пра прафесійнае фарміраванне персаналу гэтых устаноў і ўсведамленне ім спецыфікі служэння Пантыфіку і Паўсюднаму Касцёлу. Першым кіраўніком Бюро быў кардынал Ян Пэтэр Шотэ.
27 студзеня 2022, 10:52