ҽ

Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота 

Бэнэдыкт XVI скарэкціраваў заяву адносна дакладу па злоўжываннях

Бэнэдыкт XVI скарэкціраваў сваю заяву адносна дакладу пра рэагаванне на злоўжыванні ў нямецкай Мюнхенска-Фрайзінгскай архідыяцэзіі, які быў апублікаваны 20 студзеня 2022 года.

Аляксандр Панчанка – Pope

У заяве для інфармацыйнага агенцтва KNA, перададзенай праз яго асабістага сакратара, арцыбіскупа Георга Генсвайна, Папа-эмерыт сцвярджае, у адрозненні ад таго, што паведамлялася раней, што будучы арцыбіскупам Мюнхенскім (1977-1982), ён браў удзел у пасяджэнні курыі, якое праходзіла 15 студзеня 1980 года.

Памылка, як гаворыцца ў тлумачэнні, не была зроблена “са злым намерам, а сталася вынікам няўважлівасці пры рэдагаванні яго заявы”. Як гэта магло здарыцца, ён патлумачыць у сваім падрабязным каментары, які прадставіць пазней. Ён “вельмі шкадуе за гэту памылку і просіць прабачэння”.

Аднак, у заяве ўдакладняецца, што “застаецца аб’ектыўна правільным, як вынікае з дакументаў, сцвярджэнне, згодна з якім, падчас таго пасяджэння не прымалася якога-кольвечы рашэння адносна ўключэння святара, пра якога ішла гаворка, у душпастырства. Была прынята выключна яго просьба прадаставіць яму жыллё ў Мюнхене на перыяд праходжання тэрапіі”.

Папа-эмерыт, якому 16 красавіка споўніцца 95 гадоў і які падчас свайго пантыфікату рашуча змагаўся супраць злоўжыванняў, што неаднаразова падкрэсліваў папа Францішак, зробіць асобны падрабязны каментар адносна дакладу. Цяпер ён працуе над тым, каб прачытаць яго як мага хутчэй, але ён зазначыў, што трэба разумець той факт, што для яго поўнага аналізу спатрэбіцца час, “беручы пад увагу ўзрост і стан здароўя, а таксама аб’ём дакумента”, які складаецца з больш чым 1000 старонак.

Тое, што ён здолеў прачытаць дагэтуль, прызнаўся Папа-эмерыт, перапаўняе яго “сорамам і болем за пакуты, прычыненыя ахвярам”. Ён таксама запэўніў у блізкасці сваю былую архідыяцэзію, з якой паходзіць, і ў сваіх намаганнях па высвятленні справы. У прыватнасці ён думае пра пацярпелых, якім давялося спазнаць сексуальныя злоўжыванні і раўнадушша.
 

25 студзеня 2022, 12:15